Генеральны сакратар НАТА: Заява Пуціна — нонсэнс. Адзіныя замежныя сілы ва Украіне — расійскія

Заява прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб тым, што ўкраінская армія з'яўляецца «легіёнам НАТА», з'яўляецца нонсэнсам. Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг падчас прэс-канферэнцыі ў Бруселі па выніках экстраннага пасяджэння Камісіі Украіна-НАТА.



nata_general.jpg

«Гэта нонсэнс. Няма ніякага легіёну НАТА ва Украіне. Міжнародныя сілы, якія прысутнічаюць на ўкраінскай зямлі, — расійскія», —  адзначыў ён.
Паводле яго слоў, Расія таксама працягвае падтрымліваць сепаратыстаў узбраеннем. 
«Мы гаворым пра цяжкае ўзбраенне многіх відаў», — падкрэсліў Столтэнберг.
Як адзначыў генеральны сакратар, на працягу апошніх тыдняў Расія перадала сепаратыстам на ўсходзе Украіны сотні адзінак сучаснага ваеннага абсталявання, у тым ліку ракетныя сістэмы, цяжкую артылерыю, танкі і бронетэхніку.
«Мы заклікаем Расію спыніць падтрымку сепаратыстаў, неадкладна спыніць дэстабілізаваць Украіну і паважаць свае міжнародныя абавязацельствы», — падкрэсліў ён.
«Мы заклікаем ўсе бакі працягваць намаганні, каб дамагчыся мірнага рашэнні ў поўнай адпаведнасці з мінскімі пагадненнямі», — дадаў Столтэнберг.
Паводле яго слоў, НАТА дае Украіне «практычную і палітычную падтрымку» і лічыць, што ваеннага рашэння канфлікту быць не можа.
Генеральны сакратар таксама адмовіўся ацаніць магчымыя намеры прарасійскіх сепаратыстаў стварыць «калідор у Крым».
«Не хачу спекуляваць пра мэты, але мы бачым, што сепаратысты парушаюць рэжым спынення агню і мінскія пагадненні», — сказаў ён.
eurointegration.com.ua