Друкаваныя СМІ ва Украіне перайшлі на ўкраінскую мову

Новае заканадаўства дзейнічае ад 16 студзеня.

ukraina_smi.jpg

Сёння ўступіў у сілу закон Украіны «Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай». З гэтага дня ўсе друкаваныя сродкі масавай інфармацыі будуць выдавацца на ўкраінскай мове.
Друкаваныя СМІ могуць выходзіць і на іншых мовах, але толькі пры ўмове, што адначасова выдаецца тыраж выдання на дзяржаўнай мове.
Закон не распаўсюджваюцца на СМІ, якія выдаюцца выключна на крымскататарскай і іншых мовах карэнных народаў Украіны. Таксама пад выключэнні трапляюць англійская і іншыя афіцыйныя мовы Еўрапейскага звязу.