Два тэракты ў Ізраілі: трое забітых і дзясяткі параненых
У Іерусаліме невядомыя тэрарысты атакавалі пасажыраў гарадскога аўтобусу і звычайных мінакоў.
![620x260.jpg 620x260.jpg](/img/v1/news/full/620x260.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прынамсі, тры асобы загінулі, больш за дваццаць параненыя.
Першы тэракт адбыўся ва ўсходнім Іерусаліме. Невядомы з нажом напаў на людзей, якія стаялі на прыпынку. Ён паспеў параніць адну асобу. Зламысніка схапілі мінакі, моцна аглушыўшы яго.
Пазней яшчэ два тэрарысты, узброеныя пісталетам і нажом, увайшлі ў гарадскі аўтобус і атакавалі пасажыраў. Транспартны сродак літаральна здзіраўлены кулямі, шкло пабітае.
Мэр Іерусаліма Нір Баркат заклікаў урад краіны «неадкладна ажыццявіць рашучыя меры» для забеспячэння бяспекі жыхароў.
"Белсат"