Дзмітрый Пяскоў: Расія не можа выконваць Мінскія дамоўленасці, бо не з'яўляецца бокам канфлікту на Данбасе

Расія з'яўляецца толькі гарантам урэгулявання сітуацыі на Данбасе згодна з мінскімі дамоўленасцямі, але не з'яўляецца бокам, які выконвае комплекс накіраваных на гэта мерапрыемстваў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.



piaskou2.jpg

«Расія — гэта краіна, якая закліканая бакамі канфлікту. Гэта краіна, якая заклікала бакі канфлікту падпісаць комплекс мерапрыемстваў па выкананні мінскіх дамоўленасцей. Але Расія не з'яўляецца бокам, які выконвае гэты комплекс мерапрыемстваў. Гэта краіна, якая выступае гарантам, якая выступае з заклікам, але, безумоўна, гэта не бок, які павінен прадпрымаць дзеянні для гэтага. Мы проста не можам гэтага рабіць фізічна, таму што Расія не з'яўляецца ўдзельнікам гэтага канфлікту», — сказаў Пяскоў.