G7 пагражае Расіі новымі санкцыямі за зрыў мінскіх дамоўленасцей
Краіны «Вялікай сямёркі» заяўляюць, што гатовыя ўжыць адпаведныя меры ўздзеяння супраць тых, хто не будзе выконваць новыя мінскія дамоўленасці. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу, 13 лютага, заяве G7.

«G7 гатовая прыняць адпаведныя меры супраць тых, хто парушае «мінскі пакет», узмацняючы кошт для іх, асабліва супраць тых, хто не выконвае дамоўленасці аб усёабдымным
спыненні агню і вывадзе цяжкага ўзбраення», — гаворыцца ў заяве.
Лідэры Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША, прэзідэнты Еўрапейскага савета і Еўракамісіі выказалі занепакоенасць у сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў раёне Дэбальцава,
дзе актывізаваліся дзеянні сепаратыстаў пры падтрымцы Расіі.
«Мы ў чарговы раз асуджаем незаконную анэксію Крыма Расіяй, што з'яўляецца парушэннем міжнароднага права», — таксама адзначыла «Вялікая
сямёрка».