Экс-прэзідэнт Перу папрасіў прытулку ва Уругваі
Былы прэзідэнт Перу Алан Гарсія, якога падазраюць у карупцыі, папрасіў прытулку ва Уругваі пасля таго, як суд забараніў яму выезд за мяжу тэрмінам на 18 месяцаў.
Адпаведныя дадзеныя агенцтву паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Перу, паведамляе агенцтва AP.
"Былы прэзідэнт Перу запытаў прытулак у пасольстве Уругвая праз некалькі гадзін пасля таго, як суддзя забраў у яго пашпарт (на час расследавання) справы аб карупцыі", — пазначана ў паведамленні.
МЗС краіны праінфармавала, што ўругвайскі пасол паведаміў міністэрству пра тое, што Гарсія прыбыў у яго рэзідэнцыю і папрасіў прэзідэнта Уругвая Табарэ Васкеза даць яму прытулак.
Раней суддзя задаволіў хадайніцтва пракурораў аб забароне выезду Гарсіі за мяжу тэрмінам на 18 месяцаў у сувязі з расследаваннем справы аб карупцыі ў дачыненні да незаконных плацяжоў бразільскай будаўнічай кампаніі Odebrecht