Эрдаган назваў аперацыю РФ у Сірыі сур'ёзнай памылкай

Прэзідэнт Турцыі заявіў, што дзеянні Расіі ў Сірыі непрымальныя і могуць прывесці да ізаляцыі Масквы.



0_erdahan.jpg

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у нядзелю, 4 кастрычніка, назваў ваенную аперацыю Расіі ў Сірыі "сур'ёзнай памылкай". Паводле яго слоў, Анкара занепакоеная дзеяннямі Масквы і лічыць іх непрымальнымі. Ён таксама адзначыў, што ўмяшанне ў сірыйскі канфлікт можа прывесці да ізаляцыі Расіі, паведамляе www.dw.com.

Савет Федэрацыі Расіі 30 верасня аднагалосна ўхваліў выкарыстанне ўзброеных сіл РФ за мяжой. У той жа дзень расійскія ВПС нанеслі першыя авіяўдары па аб'ектах каля сірыйскага горада Хомс.

Мінабароны РФ сцвярджае, што мэтай бамбаванняў з'яўляюцца пазіцыі баявікоў "Ісламскай дзяржавы", на Захадзе заяўляюць, што Масква наносіць удары па "легітымнай апазіцыі".