Фінляндыя арыштавала дачу галоўрэда «Маскоўскага камсамольца» і рахункі кампаніі Faberlic

Фінляндыя арыштавала дачу галоўнага рэдактара «Маскоўскага камсамольца» Паўла Гусева на возеры Кернааланярві на поўдні краіны.


У той жа час былі арыштаваныя рахункі кампаніі Faberlic, уладальнікам якой з'яўляецца дэпутат Дзярждумы Расіі Аляксей Нячаеў, які ўзначальвае фракцыю «Новыя людзі» ў Дзярждуме РФ.

Паводле звестак СМІ, Гусеў сумесна з былой жонкай валодае дачай на возеры Кернааланярві і амаль 20 гектарамі зямлі ў суполцы Янаккала на поўдні Фінляндыі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на найбуйнейшае фінскае выданне Helsingin Sanomat.

Раней Еўрапейскі Саюзувёў санкцыі супраць Паўла Гусева. У спісе пазначана, што галоўны рэдактар «Маскоўскага камсамольца» падтрымлівае дзеянні Расіі, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

Пры гэтым у ЕС заявілі, што Гусеў цесна звязаны з Міністэрствам абароны РФ.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: