Францыя. “Элегантныя выбары” па-французску

Нарастае скандал, выкліканы кнігай "Hold-uPS, arnaques et trahisons". Яе аўтары — журналісты Антанін Андрэ і Карым Рысулі — сцвярджаюць, што каманда Марціны Абры — цяперашняй лідэркі сацыялістычнай партыі, падрабіла вынікі выбараў старшыні на кангрэсе ў Рэймсе ў мінулым годзе. Выключна такім чынам яны здолелі атрымаць перамогу над сваім галоўным праціўнікам Сегален Руаяль. Натуральна, фанаты Руаяль выкарысталі выхад кнігі для новай атакі на кіраўніцтва партыі. Яны патрабуюць стварэння спецыяльнай следчай камісіі.

Нарастае скандал, выкліканы кнігай "Hold-uPS, arnaques et trahisons". Яе аўтары — журналісты Антанін Андрэ і Карым Рысулі — сцвярджаюць, што каманда Марціны Абры — цяперашняй лідэркі сацыялістычнай партыі, падрабіла вынікі выбараў старшыні на кангрэсе ў Рэймсе ў мінулым годзе. Выключна такім чынам яны здолелі атрымаць перамогу над сваім галоўным праціўнікам Сегален Руаяль. Натуральна, фанаты Руаяль выкарысталі выхад кнігі для новай атакі на кіраўніцтва партыі. Яны патрабуюць стварэння спецыяльнай следчай камісіі. У сваю чаргу, фракцыя Абры і яе атачэнне заявілі, што стваральнікаў "Hold-uPS, arnaques et trahisons" чакае суд. Інакш яны павінны будуць прызнаць, што перакруцілі факты. Між тым, самі журналісты адмовіліся прасіць прабачэння ў сацыялістаў, што гарантуе новыя разборкі і новы віраж скандалу. Заложнікамі ўсяго гэтага, натуральна, стала партыя, прычым напярэдадні важных мясцовых выбараў. Цікава, што на інтэрнэт-форумах выданняў, якія падтрымліваюць Абры, сталі з’яўляцца заклікі не чакаць вынікаў судовага працэсу (звычайна ў Францыі такія рэчы цягнуцца 2–3 гады), а проста набіць журналістам пысы ў якім-небудзь цёмным двары.


Па матэрыялах “Nouvell Observateur (Францыя)