Германія. Незвычайная прапанова
Азіл Месут — 20-гадовы ігрок нямецкай зборнай па футболу, этнічны турак, выступіў з незвычайнай прапановай — уставіць у тэкст нацыянальнага гімна ФРГ фрагменты вершаў з Карану. Сваю ідэю ён матываваў тым, што падчас праслухоўвання нямецкага гімну перад матчамі зборная ФРГ не атрымлівае добрых пачуццяў. А вось калі б, на яго меркаванне, у песні былі словы з Карану, яго тонус быў бы больш пазітыўным. Нямецкая прэса, акрамя праварадыкальных выданняў, пакуль не каментуе словы Месута.
Азіл Месут — 20-гадовы ігрок нямецкай зборнай па футболу, этнічны турак, выступіў з незвычайнай прапановай — уставіць у тэкст нацыянальнага гімна ФРГ фрагменты вершаў з Карану.
Сваю ідэю ён матываваў тым, што падчас праслухоўвання нямецкага гімну перад матчамі зборная ФРГ не атрымлівае добрых пачуццяў. А вось калі б, на яго меркаванне, у песні былі словы з Карану, яго тонус
быў бы больш пазітыўным. Нямецкая прэса, акрамя праварадыкальных выданняў, пакуль не каментуе словы Месута. Магчыма, журналісты вырашылі не крыўдзіць вельмі таленавітага футбаліста, які забіў гол у
апошнім матчы за заборную. Губляць такі талент напярэдадні чэмпіянат свету ў Паўднёвай Афрыцы было б глупствам. Што да нямецкага гімну, то яго ўжо раней перараблялі. Як вядома, пасля другой сусветнай
вайны з тэксту былі прыбраныя словы «Deuthland, Deutchland ueber alees» («Германія, Германія вышэй за ўсё»). Так, што месца, сапраўды, вакантнае.
Па матэрыялах «Junge Freiheit» (Германія)