Google будзе прадказваць смерць
Распрацоўшчыкі Google займаюцца стварэннем алгарытму, які прадказвае смерць.

Фота: bessarabiainform
Распрацоўшчыкі ствараюць адмысловы алгарытм, які будзе фіксаваць змены ў
стане пацыента, што прадказваюць магчымую смерць. Над стварэннем яго працуе
падраздзяленне DeepMind.
Распрацоўшчыкі падраздзялення Google пад назвай DeepMind займаюцца стварэннем штучнага інтэлекту, які зможа прадказваць змены ў стане пацыента, якія могуць азначаць магчымую смерць. Інфармацыя пра гэта размешчана ў афіцыйным блогу кампаніі.
Падчас працы над стварэннем штучнага інтэлекту распрацоўшчыкі пачалі супрацоўнічаць з Міністэрствам па справах ветэранаў ЗША. У выніку нейрасеціва атрымала дадзеныя па гісторыям хвароб каля 700 тысяч былых вайскоўцаў. Адной з першасных задач спецыялістаў стане выяўленне такіх хвароб, як вострая ныркавая недастатковасць ці пнеўманія.
Новая распрацоўка DeepMind павінна дапамагчы медсёстрам правільна даглядаць пацыентаў і мусьць у выніку паменшыць колькасць урачэбных памылак.