ХАМАС падзякаваў Пуціну за падтрымку Палестыны
Палестынскі рух ХАМАС падзякаваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну пасля заявы ў падтрымку Палестыны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале ХАМАС у ноч на 14 кастрычніка.
«Мы ў ісламскім руху супраціву (ХАМАС) цэнім пазіцыю
прэзідэнта Расіі Уладзіміра
Пуціна ў дачыненні да сіянісцкай агрэсіі супраць нашага народа і яго непрымання аблогі Газы, спынення
паставак гуманітарнай дапамогі з яе і нападу на цывільнае насельніцтва там», —
заявілі ў руху.
У ХАМАС дадалі, што вітаюць спробы расійскіх уладаў спыніць «агрэсію» супраць палестынцаў у сектары Газа.
Уладзімір Пуцін 13 кастрычніка заявіў на пасяджэнні Савета краін кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку, што палестына-іральскі канфлікт трэба вырашыць мірнымі перамовамі, мэтай якіх павінна стаць «стварэнне незалежнай палестынскай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме».
У размове з журналістамі Пуцін сказаў, што Расія можа стаць пасярэднікам у перамовах. Ён заявіў, што ніхто не западозрыць расійскія ўлады ў тым, што яны»хочуць камусьці падыграць». Пуцін таксама назваў непрымальным, што супраць сектара Газа хочуць прыняць меры, «як падчас блакады Ленінграда».
Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Нябензя заявіў 13 кастрычніка, што Расія гатовая да пасярэдніцтва ў канфлікце на Блізкім Усходзе. Нябензя прадставіў у Савет Бяспекі ААН праект рэзалюцыі аб спыненні агню, у якой не згадваецца рух ХАМАС, які напаў на Ізраіль.
Варта адзначыць, што гэтыя заявы прадстаўнікоў Крамля з’яяўляюцца тыповымі для тых палітыкаў, якія сёння падтрымліваюць ХАМАС. Выказваючыся ў духу «мір лепш, чым вайна», такія спікеры пабойваюцца адкрыта абраць бок палестынскіх тэрарыстаў і тым самым выступіць супраць Ізраіля.
Пры гэтым эксперты адзначаюць, што Расіі сёння выгадная вайна на Блізкім Усходзе. У прыватнасці, яна адцягвае ўвагу сусветнай супольнасці ад вайны, якую вядзе сама Расія супраць Украіны, часам выкарыстоўваючы такія ж самыя тэрарыстычныя метады. Да таго ж, як мяркуецца, за ХАМАС стаіць Іран, які ўсяляк дапамагае гэтай тэрарыстычнай групоўцы і якраз адкрыта выступае супраць Ізраіля, а Тэгеран з’яўляецца стратэгічным хаўруснікам Расіі, у тым ліку ў вайне ва Украіне.
Адметна і тое, што расійская прапаганда таксама транслюе наратывы ў падтрымку ХАМАС. Сярод іншага яна пасміхаецца са шматлікіх расійскіх знакамітасцяў, якія не падтрымалі напад РФ на Украіну і з’ехалі менавіта ў Ізраіль.
Беларуская прапаганда таксама заўзее за ХАМАС, па сутнасці, паўтараючы рыторыку расійскіх медыя. Пры гэтым Лукашэнка на тэму вайны на Блізкім Усходзе наогул нічога не кажа.