Генпракуратура Украіны: за час вайны пацярпелі больш за 662 дзіцяці

Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіса генеральнага пракурора краіны.

275568941_293616756210535_3635228337167223584_n_1.jpg

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіне загінулі 232 дзіцяці, паранены — 430.
«Больш за 662 дзіцяці пацярпелі ва Украіне ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі. За апошнія суткі афіцыйная колькасць дзяцей-ахвяр не змянілася — 232. Не змяніліся і даныя па параненых — 430. Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі ідзе праца па іх устанаўленні ў месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях», — сказана ў паведамленні.
Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці — 145, Кіеўскай — 116, Харкаўскай — 102, Чарнігаўскай — 68, Херсонскай — 48, Луганскай — 48, Мікалаеўскай — 45, Запарожскай — 28, Сумскай — 17, Жытомірскай — 15.