Грамадзяне Польшчы ва Украіне атрымаюць асаблівы прававы статус
Адпаведны законапраект анансаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
![6289c3574496f.webp 6289c3574496f.webp](/img/v1/images/6289c3574496f.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў унясенне ў Вярхоўную Раду законапраекта аб асаблівым прававым статусе грамадзян Польшчы ва Украіне.
Пра гэта паведаміла дэпутат Вольга Саўгіра (фракцыя «Слуга народа»).
У Кіеве ў нядзелю праходзіць пленарнае пасяджэнне ўкраінскага парламента з удзелам Зяленскага і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Зяленскі на паседжанні заявіў: «На самай перадавой Украіна абараняе не толькі сябе, але і ўсю Еўропу. Палякі гэта ведаюць, паважаюць і шануюць, усяляк гэтаму спрыяюць».
«Польшча з'яўляецца адным з лідараў прасоўвання санкцый, якія вельмі неабходны, каб прымусіць Расію да міру», — дадаў прэзідэнт Украіны.