Мігранты па-ранейшаму спрабуюць патрапіць у ЕС праз Беларусь

Суседзі расказалі, колькі чалавек спрабавалі перайсці мяжу за суткі.

images_166.jpg

За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі прарвацца 24 мігранты, у Літву спрабавалі трапіць 7 чалавек, а ў Латвію — 3 мігранты.
Як паведамляе польская памежная служба, у суботу, 21 траўня, на тэрыторыю Польшчы спрабавалі прарвацца 24 мігранты — грамадзяне Таджыкістана, Індыі, Турцыі, Ірака і Афганістана.
Спробы нелегальнага пераходу зафіксаваны каля населеных пунктаў Дубічэ-Царкеўне, Нарэўка, Пляска, побач з якім знаходзяцца польскія пагранічныя пасты.
Усяго ў маі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 716 чалавек, а з пачатку года такіх спроб зафіксавана 5135.
У суботу ў Літву з Беларусі спрабавалі патрапіць 7 нелегальных мігрантаў. У той самы дзень латвійскія памежнікі разгарнулі траіх такіх замежнікаў, паведамляе літоўскае выданне LRT.