
Літва адмовілася ад імпарту электраэнэргіі з Расіі
- Замежжа
- 22-05-2022
Аб гэтым паведаміў літоўскі апэратар сыстэмы перадачы электраэнэргіі Litgrid.

Літва стала апошняй з краін Балтыі, якая адмовілася ад закупак расейскай электраэнэргіі, і першай, якая цалкам адмовілася ад расійскіх нафты, газу і электрычнасьці.
Паводле Litgrid, цяпер патрэбы Літвы ў электраэнэргіі будуць забясьпечвацца за кошт мясцовай генэрацыі і імпарту са Швэцыі, Польшчы і Латвіі. Летась гэтыя краіны забясьпечвалі больш за 80 працэнтаў імпарту электрычнасьці ў краіну, на долю Расеі прыпадала меншасьць, паведамляе DW.
Поўную адмову ад расейскіх энэрганосьбітаў і энэргіі ў Літве назвалі «важнай мяжой», а таксама «выказваньнем салідарнасьці з ваюючай Украінай». «Мы ня можам дазволіць, каб на нашы грошы фінансавалася расейская ваенная машына», – прыводзіць словы міністра энэргетыкі Літвы Дайнюса Крэйвіса партал навін Delfi.
У плянах Літвы стаць краінай – донарам электраэнэргіі за кошт разьвіцьця «зялёнай» энэргетыкі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: