Германія. Пятніца за аўтамабіль

Нямецкія аўтааматары вырашылі адказаць на акцыю «Пятніца за клімат». Яе праводзяць экалагічныя арганізацыі, што патрабуюць сярод іншага ад аўтамабілістаў адмовіцца ад традыцыйных рухавікоў.

Фота busy.org

Фота busy.org

Пачынаючы з 3 студзеня ў мясцовым інтэрнэце набірае папулярнасць група «Fridays for Hubraum», якая выступае супраць зменаў у гэтай сферы.

Як кажа адзін з лідараў групы Ёханэс Бухнер, «глабальная мэта ініцыятывы — супрацьпаставіць рацыянальныя тэзісы істэрыцы наконт клімату і сфарміраваць экалагічную палітыку». Такая палітыка, паводле Бухнера, «не руйнуе працоўныя месцы, захоўвае прыродныя рэсурсы, разлічвае на ўстойлівыя навуковыя даследаванні і не разбурае, але ўмацоўвае Германію як месца размяшчэння бізнесу».

Цікавыя меркаванні Бухнера і яго сяброў наконт таго, што аўтамабіль з’яўляецца сімваламі індывідуальнай свабоды, якой, адпаведна, пагражаюць забабоны эколагаў.

Цяпер 560 тысяч удзельнікаў групы «Fridays for Hubraum» рыхтуюць першую публічную акцыю. Эколагі, натуральна, пакляліся тую акцыю сарваць.

Паводле нямецкай прэсы