Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць Саакашвілі ў міжнародны вышук

Гэты адказ не задаволіў грузінскія ўлады, якія завялі на былога прэзідэнта шэраг справаў.



saakashvili3.jpg

Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ў міжнародны вышук, як гэтага патрабавалі грузінскія ўлады. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на Галоўную пракуратуру Грузіі. У пракуратуры ўдакладняюць, што маюць намер ўвярнуцца ў Інтэрпол з такім запытам.
Саакашвілі займаў пасаду прэзідэнта са студзеня 2004 года па лістапад 2007 і са студзеня 2008 па лістапад 2013 года. Пасля ён на некаторы час выехаў у ЗША, дзе займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.
Сёлета ў траўні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў Саакашвілі губернатарам Адэскай вобласці і даў яму ўкраінскае грамадзянства.
У Грузіі Саакашвілі з’яўляецца фігурантам некалькіх крымінальных справаў. Яго абвінавачваюць у растраце бюджэтных сродкаў і перавышэнні паўнамоцтваў. Сам экс-прэзідэнт называе гэтыя абвінавачанні неабгрунтаванымі.
Паводле Еўрарадыё