Іспанія пачынае прымаць турыстаў, якія прайшлі поўны цыкл вакцынацыі ад COVID-19

Іспанія з панядзелка адкрывае межы для турыстаў, якія прайшлі поўны цыкл вакцынацыі ад COVID-19, паведамляе іспанская тэлерадыёкампанія RTVE.

AFP

AFP

RTVE адзначае, што нароўні з вакцынамі вытворчасці «Pfizer», «Moderna», «AstraZeneca» і «Janssen», якія ўхвалены Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў, Іспанію змогуць наведваць і турысты, прышчэпленыя кітайскімі прэпаратамі «Sinopharm» і «Sinovac-Coronavac».
Згодна з дакументам, падрыхтаваным Міністэрствамі аховы здароўя і ўнутраных спраў і апублікаваным у «Афіцыйным дзяржаўным бюлетэні» ў суботу, турыст, які хоча наведаць Іспанію, папярэдне павінен прадаставіць пацверджанне аб праходжанні поўнага цыклу вакцынацыі як мінімум за 14 дзён да ўезду ў краіну. Для гэтага неабходна запоўніць анкету ў Інтэрнэце праз спецыяльны дадатак, які згенеруе QR-код, яго турыст павінен падаць як перад адпраўленнем у Іспанію, так і пры праходжанні пашпартнага кантролю.
interfax.by