Іспанія. Выключыць краіну з ЕС
Як вядома, у Сярэднявеччы Іспанія вельмі доўга змагалася са сваімі бунтуючымі правінцыямі ў Фландрыі і Галандыі. Зараз гісторыя паўтараецца.

Фота: facebook.com Крыніца:Лига.Новости
Паміж Фландрыяй (пяць паўночных правінцый Бельгіі, дзе гавораць на нідэрландскай мове) і Мадрыдам разгараецца скандал з непрадказальнымі наступствамі. Фландрыя, якая марыць пра незалежнасць, адкрыта падтрымлівае незалежніцкія аспірацыі Каталоніі, што ў выніку прывяло да адкрытага канфлікту з Іспаніяй.
Спачатку іспанскае МЗС папрасіла з Мадрыда прадстаўніка Фландрыі. У адказ фламандскі рэгіянальны парламент падтрымаў рэзалюцыю салідарнасці з каталонскімі нацыяналістамі.
Аднак самае цікавае — наперадзе. Бельгія — фактычна федэрацыя, дзе цэнтральны ўрад вельмі залежыць ад настрояў у рэгіёнах. Таму фламандцы пачалі атакаваць Брусэль з патрабаваннем абвясціць іспанскага пасла персонай нон-грата.
Але, магчыма, і гэтага фламандцам будзе мала. Раней адзін з лідараў Фландрыі заявіў: сваімі дзеяннямі ў Каталоніі Іспанія прадэманстравала, што не адпавядае крытэрам краіны — сябра Еўрасаюза.
Паводле бельгійскай
прэсы