Італія: затрыманыя падазроныя ў вярбоўцы баевікоў у ДНР\ЛНР
Падазроныя аказаліся прыхільнікамі ўльтралевых і неафашысцкіх груп
У Італіі затрыманыя падазроныя ў арганізацыі адпраўкі наёмнікаў на Данбас для ўдзела ў вайне на баку прарасійскіх сепаратыстаў, — піша Медуза. Пракуратура выдала ордэр на арышт шасці чалавек. Трое з іх арыштаваныя, а трое — дагэтуль не, таму як лічыцца што яны дагэтуль на Данбасе. Агулам па справе праходзяць 15 чалавек. Іх падазраюць у розных злачынствах — ад вярбоўкі і наёмніцтва да узбуджэння нянавісці па расавым прызнаку.
Сярод фігурантаў справы есць людзі з розным ідэалагічным бэкграўндам — ад ультраправых футбольных фанатаў да актывістаў, якіх італьянскія СМІ называюць "прыхільнікамі ідэй Дугіна".
Як піша Il Fatto Quotidiano, следства лічыць ідэёлагамі адпраўкі італьянцаў на Данбас 25-гадовага Арацыа Ньеррэ і 26-гадовага Луку Пінтаўдзі.
Арацыа Ньеррэ — заснавальнік арганізацыі "Міленіум", якую ён называў камунітарысцкай. Яна мусіла супрацьстаяць палітычнаму лібералізму, выступаць супраць гегемоніі паўночнаатлантычных краін, за шматпалярны свет і "права народаў на аўтаномнае гістарычнае развіццё". Італьянскі Vice пісаў аб Ньеррэ ў артыкуле аб "чырвона-карычневых", якія прытрымліваюцца ідэалогіі, блізкай да еўразійства Аляксандра Дугіна, "публікуюць у фэйсбуку выявы Пуціна з аголеным торсам верхам на мядзведзе", называюць глабалізм галоўнай праблемай сучаснага свету і лічаць войны ў Сірыі і Украіне "антыімперыялістычнымі".
Лука Пінтаудзі, у сваю чаргу, быў лідарам гурпы левых студэнтаў у Каталічным універсітэце Мілана.
Пасярэднікам між ідэолагамі і наёмнікамі, па меркаванню следства, быў 37-гадовы албанец Ольсі Крутані — адзін з тых, каго ўсе ж арыштавалі ў Італіі. Ён вёў у Мілане заняткі па Джыу-джытсу і баявому самба — па версіі следства, гэта было прыкрыццём для вярбоўкі.