Выбухі на шашы ў Балонні. Адзін чалавек загінуў, 56 пацярпелі
На шашы ў паўночна-заходнім прыгарадзе італьянскай Балонні, недалёка ад гарадскога аэрапорта, адбылася серыя выбухаў, якая суправаджалася моцным пажарам.

Як мінімум адзін чалавек загінуў, не менш за 56 пацярпелі. Некаторыя з пацярпелых атрымалі траўмы ад абломкаў, што разляталіся з месца выбухаў.
Па інфармацыі тэлеканала RaiNews24, 14 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Паводле папярэдніх дадзеных, на шашы трапіў у ДТЗ грузавы аўтамабіль, які перавозіў лёгкаўзгаральныя рэчывы (як мяркуецца, аўтацыстэрна з палівам).

Пажар распаўсюдзіўся і на аўтамабілі, якія стаялі на пляцоўках дылерскіх аўтацэнтраў, размешчаных уздоўж трасы каля месца ДТЗ. У выніку чаго каля 10 машын загарэліся і ўзарваліся.
У некалькіх дамах выбухамі выбіла шкло.
Эстакада, на якой адбылося ДТЗ, з-за выбухаў і пажару часткова абрынулася.

На працу аэрапорта Балонні, тое, што адбылося, не паўплывала.
Паводле meduza.io, www.bbc.com