Ізраіль дазволіў сваім грамадзянам наведваць Беларусь
Міністэрства аховы здароўя Ізраіля з 16 жніўня выключыла Беларусь і яшчэ сем краін са спісу забароненых для наведвання дзяржаў у сувязі з пандэміяй каронавіруса.

Фота Дзіяны Серадзюк
Цяпер Беларусь, Аргенціна, Расія, Вялікабрытанія, Індыя, Кіпр, Кыргызстан, Узбекістан і ПАР уваходзяць у «аранжавы» спіс, то-бок належаць да краін з сярэдняй рызыкай.
Грамадзяне Ізраіля цяпер могуць наведаць Беларусь, але па вяртанні для іх з'яўляецца абавязковым сямідзённы каранцін, незалежна ад статусу вакцынаванага ці перахварэлага.
Беларусь была ўнесена ў «чырвоны» спіс Міністэрства аховы здароўя Ізраіля ў пачатку ліпеня. У сувязі з гэтым «Белавія» скараціла колькасць рэйсаў.
reform.by