Еўра ўпаў на фоне рэферэндуму ў Грэцыі
Курс еўра адносна ены і долара на сусветных фондавых біржах упаў пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў рэферэндуму ў Грэцыі.

Па словах фінансістаў, грэчаскія банкі знаходзяцца ў небяспечнай блізкасці ад калапсу, паведамляе www.bbc.com.
Калі гэта адбудзецца, мільёны грэкаў страцяць зберажэнні, кампаніі збанкрутуюць, у краіне могуць катастрафічна скараціцца запасы харчавання і медыкаментаў.
Як адзначаюць аналітыкі, банкам у Грэцыі неабходны надзейны крэдытор, аднак Еўрапейскі Цэнтральны банк можа не ўзяць на сябе гэтую функцыю зноў.
Еўрапейская камісія, якая разам з МВФ і ЕЦБ уваходзіць у тройку галоўных міжнародных крэдытораў Грэцыі, патрабавала ад Афінаў павелічэння падаткаў і скарачэння сацыяльнай дапамогі з тым, каб грэкі змаглі выканаць свае даўгавыя абавязацельствы.
У нядзелю грэкі большасцю галасоў адхілілі прапановы міжнародных крэдытораў аб прадастаўленні экстранай пазыкі.
Тым не менш, многія еўрапейскія палітыкі лічаць, што дзверы для перамоваў з Афінамі па-ранейшаму адкрытыя.