Кіраўнік МЗС Латвіі: вынік рэферэндуму — крок да выхаду Грэцыі з еўразоны

Паводле слоў Рынкевічса, трэба шукаць кампраміс, хоць гэта будзе вельмі складана.



1435946474_2317.jpg

Фота Reuters

Кіраўнік МЗС Латвіі: вынік рэферэндуму — крок да выхаду Грэцыі з еўразоны

Паводле яго слоў, трэба шукаць кампраміс, хоць гэта будзе вельмі складана.

Вынік нядзельнага рэферэндуму ў Грэцыі, падчас якога 61% грэкаў прагаласавалі супраць прапаноў міжнародных крэдытораў, з'яўляецца крокам да выхаду краіны з еўразоны.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Паводле яго слоў, трэба шукаць кампраміс, хоць гэта будзе вельмі складана.

Як адзначыў кіраўнік МЗС Латвіі, ніхто не хоча выхаду Грэцыі з еўразоны, але пакуль вынік рэферэндуму нельга інтэрпрэтаваць інакш.

"Вядома, на рэферэндуме выказана воля жыхароў Грэцыі, якую трэба паважаць. Але трэба паважаць і жаданне іншых еўрапейцаў", — падкрэсліў Рынкевічс.

"Я сумняваюся, што грамадзяне любой краіны хочуць плаціць за памылкі, учыненыя Грэцыяй дзесяць гадоў таму. Таксама гэты выпадак можа выклікаць эфект даміно ў іншых краінах і ўжо значна больш сур'ёзна адаб'ецца на еўразоне", — адзначыў ён.

/www.unian.net