Мэрыя Варшавы вылучыла дзясяткі мільёнаў на роварныя трасы

Гарадская ўправа Варшавы прызначыла сродкі на будаўніцтва і рамонт роварных трас на 2015–2017 гады.



z12230362q_stacja_veturilo.jpg

За 74 мільёны злотых будзе пабудавана ажно 15 роварных трас агульнай даўжынёй 80 км.

Згаданыя сродкі будуць прызначаныя ў рамках рэалізацыі першага этапу роварных інвестыцый у “Праграме развіцця роварных трас да 2020 года”. Пасля рэалізацыі гэтай праграмы ў Варшаве будзе злучаная сетка роварных трасаў, якая дазволіць бяспечна і камфортна праязджаць доўгія дыстанцыі па горадзе.

Будаўніцтва трас уздоўж галоўных дарожных артэрый мэрыя будзе рэалізаваць дзякуючы суфінансаванню Еўразвяза.

Летась у сталіцы было рэалізавана больш за 50 інвестыцый і ў эксплуатацыі было перададзена больш а 60 км. роварных сцежак. На сённяшні дзень сетка роварных трас у Варшаве складае 428 км.

www.radyjo.net