У Польшчы пацверджана арыгінальнасць карціны Эль Грэка

«Страсці святога Францішка» — гэта адзіны твор Эль Грэка ў Польшчы.



79fcdeac_9ca4_42a1_a30b_710face80cb2.jpg

foto: wikipedia

Карціна «Страсці святога Францішка» — гэта арыгінальны твор Эль Грэка. Гэта вынік чарговых даследаванняў, праведзеных польскімі спецыялістамі з Кракаўскай лабараторыі даследаванняў гістарычных аб'ектаў. Арыгінальнасць карціны пацверджана на падставе пробаў фарбы, аналізу подпісу Эль Грэка, а таксама тэхнікі пісання карцін, якая характэрная вядомаму іспанскаму мастаку.

Праз пару месяцаў «Страсці святога Францішка» будуць паказаныя ў варшаўскім Каралеўскім замку ды ў кракаўскім Нацыянальным музеі. 

Гісторыя карціны надзвычай цікавая і захапляльная. «Страсці святога Францішка» былі адкрытыя выпадкова супрацоўніцамі Польскай акадэміі навук у адной з вясковых плябаній у 1964 годзе. Карціна на пастаяннай аснове знаходзіцца ў музеі мясцовай дыяцэзіі ў горадзе Седльцэ. 

Даследаванні карціны праводзілася некалькі разоў, а цяперашняе мела даць 100-працэнтную гарантыю аўтэнтычнасці твору. 

Мяркуецца, што Эль Грэка напісаў карціну ў 1575-1580 гадах.

«Страсці святога Францішка» — гэта адзіны твор Эль Грэка ў Польшчы.

Паводле спецыялістаў, карціна іспанскага мастака ўваходзіць у пяцёрку найбольш каштоўных твораў выяўленчага мастацтва ў Польшчы.

www.radyjo.net