Польскія туркампаніі адмяняюць туры ў Егіпет

Кліенты, якія набылі пуцёўкі, могуць іх абмяняць на іншыя кірункі з прапаноў фірмы.



jehipiet1.jpg

Польская туркампанія TUI (дачыннае прадпрыемства нямецкага турыстычнага гіганта) адмяніла ўсе паездкі ў Егіпет. Рашэнне прынятае ў сувязі з папярэджаннем польскага Міністэрства замежных спраў, якое параіла палякам не наведваць Егіпет. Кліенты, якія набылі пуцёўкі, могуць іх абмяняць на іншыя кірункі з прапаноў фірмы.

Турыстаў, якія на дадзены момант знаходзяцца ў Егіпце, кампанія эвакуяваць не плануе.

Падобнага кроку не выключаюць іншыя турыстычныя фірмы.

Іншы буйны польскі тураператар "Itаka" пакуль што не збіраецца адмяніць паездкі ў Егіпет. У апублікаванай заяве кампанія паведаміла, што кліенты, якіх захочуць адмовіцца ад выкупленай паездкі ў Егіпет, змогуць змяніць краіну адпачынку без дадатковай аплаты.

Як паведамлялася, Міністэрства замежных спраў Польшчы не рэкамендуе грамадзянам краіны накіроўвацца ў Егіпет.

Знешнепалітычнае ведамства звяртае ўвагу на абвастрэнне сітуацыі ў Паўночнай Афрыцы ды на рост актыўнасці тэрарыстаў. МЗС нагадвае, што тэракты ў гэтым рэгіёне свету перш за ўсё накіраваныя супраць замежных турыстаў.

www.radyjo.net