
Па звестках нямецкага выдання «Die Welt», у якасці дадатковых абмежавальных мер можа быць абраная забарона на пастаўкі чырвонай ікры, гарэлкі і брыльянтаў з Расіі. Па звестках крыніц выдання, санкцыі супраць энергетычнага сектара Расіі пакуль малаверагодныя.
Паводле інфармацыі выдання «Bloomberg», Вялікабрытанія будзе ціснуць на лідэраў Еўрасаюза, каб разгледзець блакаванне доступу Расіі да міжнароднай міжбанкавай сістэмы перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў SWIFT.