CNN: Расія ўвяла на тэрыторыю Украіны 5 тысяч жаўнераў
На тэрыторыю Украіны ўвялі да пяці тысяч расійскіх жаўнераў, паведамляе са спасылкай на крыніцу ў брытанскім урадзе амерыканская тэлекампанія CNN.
Паводле гэтых звестак, на ўсходняй мяжы з Украінай знаходзіцца групоўка расійскіх войскаў колькасцю блізу 20 тысяч чалавек.
Аб уварванні расійскага войска Украіна афіцыйна абвясціла ў чацвер, 28 жніўня. Масква ўсе гэтыя абвінавачванні зняпраўджвае. Прычым прысутнасць на чужой тэрыторыі расійскіх вайскоўцаў Крэмль
тлумачыць тым, што яны знаходзяцца «у адпачынку», ці тым, што яны «заблукалі» і выпадкова патрапілі ва Украіну.