Уладзімір Лукін: Нікому ў Крамлі Наваросія не патрэбна

Уладзімір Лукін, упаўнаважаны па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі, заявіў, што Данецк і Луганск «будуць у складзе Украіны ў якасці гарантыі неўступлення краіны ў НАТА».



lukin2.jpg

«Нікому ў Крамлі ні ЛНР, ні ДНР, ні Наваросія не патрэбныя. Гэта значыць настолькі не патрэбныя, што Стралкова і Барадая прыбралі менавіта з-за таго, што тыя ў нейкі момант паверылі ў магчымасць аддзялення ад Украіны і пачалі рух не ў той бок. Атрымаць Данбас і страціць Украіну — для Крамля параза. Лепш было тады не пачынаць. Рыторыка тых, хто сёння там запраўляе, нікога не павінна падманваць», — сказаў ён у інтэрв'ю Марату Гельману.  

Паводле словаў Лукіна, задача Крамля на Данбасе палягае ў тым, каб «каб растлумачыць Парашэнку, што ён не можа перамагчы». Што да ўводу войскаў, іх «увядуць роўна столькі колькі трэба, каб Парашэнка гэта зразумеў і сеў за стол перамоваў з тымі, з кім Пуцін вырашыць». 

Данецк і Луганск будуць у складзе Украіны ў якасці гарантыі неўступлення краіны ў НАТА, як сцвярджае Лукін. Сэнс патрабаванняў федэралізацыі ў тым, каб рэферэндум аб уступленні ў тыя ці іншыя блокі праходзіў асобна па кожным рэгіёне, і калі хоць адзін супраць — краіна не ўступае.

Лукін упэўнены, што гарачая фаза супрацьстаяння паміж Расіяй і Украінай падыходзіць да заканчэння. 

«Зараз, калі ўсім відавочна — ім не перамагчы, запал паменшыцца. Будуць нешта паказваць максімум да выбараў. Электарат падманваць. Лічы, што самы актыўны, у ваенным сэнсе, этап прайшоў», — сказаў Лукін.

Дадаўшы пры гэтым, што «нам спяшацца няма куды».

«Гэта яму трэба спяшацца. Іначай яго дзяўчына з касой з'есць як міленькага. Гэта ў Парашэнкі крэсла пад азадкам гарыць, а не ў нас. Наогул у ідэале ўсё павінна вярнуцца, як пры Януковічы, але без Януковіча», — рэзюмаваў Лукін.