Канкурэнт МАЗа атрымаў ад дзяржавы больш за 1 млрд рублёў
Расійскія ўлады прынялі рашэнне падтрымаць «КамАЗ».
Рашэннем урада РФ мясцоваму флагману грузавога аўтапрама выдзелена больш за 1 млрд расійскіх рублёў на мадэрнізацыю вытворчасці і абнаўленню лінейкі мадэляў.
Паводле слоў гендырэктара прадпрыемства Сяргея Кагогіна, у найбліжэйшых планах завода — нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, павялічыць вытворчасць матораў, мастоў і колавых рэдуктараў, павысіць узровень лакалізацыі кабін для грузавікоў.
Плануецца, што ў цэлым аб’ём інвестыцый у гэтым годзе складзе больш за 17 млрд расійскіх рублёў (з іх на развіццё мадэльнага шэрагу будзе накіравана 13 млрд).
На 2021 год запланаваны вывад на рынак новых мадэляў пакалення К5: седлавы цягач 6х2, самазвалы 6х4, 6х6 і 8х4, піша naviny.online са спасылкай на autostat.ru.