Казахстан: 125 крымінальных спраў, амаль 8 тысяч затрыманых

Сёння ў Казахстане абвешчана агульнанацыянальная жалоба ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку сутыкненняў паміж удзельнікамі масавых пратэстаў і сілавікамі. Як паведамляе адміністрацыя прэзідэнта Казахстана, па выніках пратэстаў заведзена 125 крымінальных спраў.

60349197_303.jpg

Прыкладная шкода казахстанскага бізнесу ад таго, што адбылося ў краіне, ацэньваецца больш чым у 93,7 млрд. тэнге (больш за 190 млн. еўра). Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў "Атамекен".
Паводле звестак сітуацыйнага цэнтра МУС, колькасць затрыманых у Казахстане ўзрасла амаль да 8 тысяч чалавек. "Ва ўсёй краіне затрыманы 7939 асоб", — гаворыцца ў паведамленні ведамства, распаўсюджаным у панядзелак.
У Казахстане ў ваеннай аперацыі, якую ўлады называюць "контртэрарыстычнай", удзельнічаюць толькі мясцовыя спецпадраздзяленні і вайскоўцы. Пра гэта ў панядзелак паведаміў дзяржаўны сакратар рэспублікі Ерлан Карын. Раней ён адзначаў, што "місія АДКБ выключна міратворчая" і разлічана на непрацяглы перыяд часу. "Пасля стабілізацыі абстаноўкі ўвесь аб'яднаны кантынгент АДКБ будзе выведзены з нашай краіны", — сказаў ён, перадае DW.