Казахстан. Хрушчоў, якога мы не ведаем

Калі верыць казахскай прэсе, першы сакратар ЦК КПСС рабіў шчодрыя тэрытарыяльныя падарункі не толькі Кіеву.

Цалінны край на мапе 1960-х гадоў. Фота: imgprx.livejournal.net

Цалінны край на мапе 1960-х гадоў. Фота: imgprx.livejournal.net


Напрыклад, у 1956 годзе была скасаваная Карэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая пасля на правах аўтаноміі ўвайшла ў склад РСФСР.

І на гэтым правадыр не збіраўся спыняцца. У яго планах была перадача Расіі прыкладна 25 працэнтаў тэрыторыі Казахстану.

Такім чынам, 26 снежня 1960 года, насуперак пратэсту, з Алма-Аты ў складзе Казахскай ССР быў утвораны Цалінны край, які ўключаў у сябе пяць абласцей з пераважна рускамоўным насельніцтвам. Афіцыйная прычына стварэння рэгіёну, які наўпрост падпарадкоўваўся цэнтру, — бітва за ўраджай.

Пазней, нібыта, Мікіта Сяргеевіч хацеў канчаткова перадаць Цалінны край у склад РСФСР. Аднак, як вядома, у выніку ўнутрыпартыйнай змовы 1964 года ён быў змешчаны з пасады, а яго Цалінны край неўзабаве быў расфарміраваны.

Паводле казахскай прэсы