Кіеў: выбары прэзідэнта Украіны (фотарэпартаж)
Сёння Украіна абірае прэзідэнта. “Хацелася б, каб выбары адбыліся ў адзін тур. Бо пакуль у нас няма абранага прэзідэнта, мы вельмі слабыя”, — кажа старшыня выбарчай камісіі №800621 Вадзім Ткачэнка. Сёння кіяне абіраюць таксама мэра і дэпутатаў гарсавета. Прапануем вам фотарэпартаж з аднаго з участкаў для галасавання.

Старшыня выбарчай камісіі №800621 Кіева Вадзім Ткачэнка

Апячатванне скрыняў


Выдача бюлетэняў сябрам камісіі

Уваход на ўчастак. Адкрыццё трохі адкладваецца. Міліцыя просіць першых выбарцаў пачакаць.

Першы выбаршчык, які прагаласаваў. Актыўнасць зранку вельмі высокая. Першую гадзіну галасавання трымалася чарга з некалькіх дзясяткаў чалавек.









