Кіраўнік украінскай разведкі: Да канца года баі знізяцца да нуля, Украіна вернецца да межаў 1991 года
Падзеі, якія адзначаць пераломны момант у вайне супраць Расіі, чакаюцца ўжо на пачатку жніўня. Баявыя дзеянні да канца года знізяцца да мінімуму. Аб гэтым паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю брытанскаму вяшчальніку «ITV news».
«Украіна вернецца да межаў 1991 года, і мы не разглядаем
ніякіх іншых сцэнарыяў. Да канца года актыўныя баявыя дзеянні знізяцца
практычна да нуля. Мы адновім кантроль над сваімі тэрыторыямі ўжо ў агляднай
будучыні», — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым Буданаў упэўнены, што расіяне не будуць мець
поспеху ў вайне супраць Украіны.
«Гэта трагедыя, да якой Пуцін прывёў Расію і Украіну, і
гэта скончыцца катастрофай для Расіі. Нічога іншага», — падсумаваў
Буданаў.
Паводле unian.net.