Беларусь пазбавілі статусу назіральніка ў Энергетычнай хартыі
Бакі Энергетычнай хартыі пазбавілі Расію і Беларусь статусу назіральнікаў у супольнасці, а таксама прыпынілі часовае прымяненне Дагавора да Энергетычнай хартыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнерга Украіны.
Адпаведныя рашэнні былі прынятыя на спецыяльнай сесіі канферэнцыі, якая прайшла 24 чэрвеня ў Бруселі. Пытанні былі ўключаныя ў парадак дня сесіі па патрабаванні ўкраінскага боку, прадстаўленага на пасяджэнні Міністэрствам энергетыкі Украіны.
«Дзяржава-агрэсар, якая парушае міжнародныя пагадненні, пагарджае правам іншых дзяржаў і народаў, як і яго сатэліт, заслугоўваюць міжнароднай ізаляцыі, у тым ліку ў энергетычных суполках і арганізацыях», — пракаментаваў рашэнне міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка.
Дагавор аб Энергетычнай хартыі з'яўляецца шматбаковым пагадненнем, падпісаным каля 60 краінамі, а таксама Еўрасаюзам. Хартыя замацоўвае асноўныя прынцыпы супрацоўніцтва, у прыватнасці ў сферы абароны замежных інвестыцый, усталёўвае транзітныя правілы ў дачыненні да энергетычных сістэм і механізмаў вырашэння спрэчак паміж дагаворнымі бакамі, інвестарамі і дзяржавамі-ўдзельніцамі.
Расія і Беларусь падпісалі Дагавор аб Энергетычнай хартыі, аднак так і не ратыфікавалі яго. У той жа час Беларусь прымяніла Дагавор часова.
Паводле reform.by.