КНДР пагражае выпрабаваннем вадароднай бомбы ў Ціхім акіяне
КНДР пагражае выпрабаваннем вадароднай бомбы ў Ціхім акіяне.

Фота: AFP
Пхеньян разглядае гэта, як адказ на прамову Дональда Трампа, які паабяцаў разбурыць Паўночную Карэю, калі яна будзе пагражаць бяспецы Злучаных Штатаў.
Як інфармуе сайт ria.ru, пра акцыю ў Ціхім акіяне заявіў міністр замежных спраў КНДР Лі Ён Хо, які ўдзельнічае ў сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Пры гэтым адзначыў, што пра планы ён дакладна не ведае, паколькі “гэта справа таварыша Кім Чэн Ына”.
Сам паўночнакарэйскі правадыр назваў прамову Трампа “вар’яцкай”, а амерыканскага прэзідэнта — “хуліганам і гангстэрам, які гуляе з агнём”.