Літва перастане імпартаваць электраэнергію з Расіі з 22 траўня

Імпарт расійскай электраэнергіі ў Літву будзе спынены з нядзелі, 22 траўня, паведаміў літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid.

_krajavid___zbozza___neba___leta___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__8__logo.jpg

Гэта абумоўлена тым, што аператар біржы электраэнергіі Nord Pool вырашыў прыпыніць гандаль з "Інтэр РАТ" – адзіным экспарцёрам электраэнергіі з Расіі ў краіны Балтыі.
"Прыпыненне гандлю з Расіяй не паўплывае на літоўскую сістэму перадачы электраэнергіі і яе надзейнасць. Патрэбнасці краіны ў электраэнергіі будуць задавальняцца за кошт мясцовых электрастанцый і імпарту ад стратэгічных партнёраў — краін Еўрасаюза праз існуючыя сувязі са Швецыяй, Польшчай і Латвіяй", — прыводзяцца ў паведамленні словы генеральнага дырэктара Litgrid Рокаса Масюліса.
Ён таксама сцвярджае, што прыпыненне гандлю з Расіяй не зробіць істотнага ўплыву на цэны на электраэнергію ў Літве.
Імпарт расійскай электраэнергіі ў Літву за апошнія гады зніжаецца. У 2021 годзе яе доля склала 17% ад агульнага імпарту электраэнергіі Літвы і 16% у агульным спажыванні электраэнергіі ў краіне.
Асноўныя патокі электраэнергіі, што імпартуецца ў Літву, паступаюць ад Швецыі, Польшчы і Латвіі.
Камерцыйныя пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў Літву праз існуючыя злучэнні былі прыпынены ў канцы 2020 года.
smartpress.by