Расія забараніла ўезд Байдэну, Цукербергу і Фрыману

Расійскае МЗС апублікавала спіс грамадзян ЗША, якім забаронены ўезд у Расію. У ім налічваецца 963 імені.

27548144475_b31c30e835_k.jpg

Сярод іх — прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і ягоны сын Хантэр Байдэн, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, амбасадар ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр, заснавальнік кампаніі Meta Марк Цукерберг, кіраўнік Мінабароны ЗША Лойд Осцін, дырэктар USAID Саманта Паўэр, прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі, палітык Хілары Клінтан, гісторык Цімаці Снайдэр, дырэктар ЦРУ Уільям Бернс, акцёр Морган Фрыман.

«Вядомы кінаакцёр, які ў верасні 2017 г. запісаў відэазварот з абвінавачаннем Расіі ў змове супраць ЗША і заклікам да барацьбы з нашай краінай», — так аргументавалі ўнясенне Фрымана ў спіс у расійскім знешнедыпламатычным ведамстве.

Паводле reform.news.