«Лявада-цэнтр»: 30% расіян назвалі атручванне Навальнага інсцэніроўкай

Большасць жыхароў Расіі (78%) чулі пра атручэнне Аляксея Навальнага. Сацыёлагі адзначылі: вераць у тое, што замаху не было або што гэта правакацыя заходніх спецслужбаў, як правіла, немаладыя людзі, якія падтрымліваюць Пуціна. Такія вынікі апытання расійскага «Лявада-цэнтра».

Фота www.kommersant.ru

61% апытаных заявілі, што «нешта пра гэта чулі», яшчэ 17% паведамілі, што ўважліва сочаць за справай. 20% рэспандэнтаў упершыню даведаліся пра тое, што здарылася ад сацыёлагаў, а 2% не здолелі адказаць. Гэта паказала апытанне «Лявада-цэнтра», вынікі якога ёсць у распараджэнні «Медузы».

Аўтары даследавання таксама спыталі ў тых, хто чуў пра атручэнне, якую версію таго, што здарылася яны лічаць найбольш праўдападобнай. 30% выбралі адказ, што «ніякага атручвання не было, гэта інсцэніроўка". Яшчэ 19% сказалі, што «гэта правакацыя заходніх спецслужбаў». 15% рэспандэнтаў адказалі, што «гэта спроба ўлады ліквідаваць палітычнага апанента».

Версіі аб тым, што замаху не было, ці што гэта правакацыя заходніх спецслужбаў, у асноўным падтрымліваюць тыя, хто штосьці чуў пра справу, падтрымлівае прэзідэнта Расіі і належыць да узроставым групаў насельніцтва, адзначылі ў «Лявада-цэнтры».

У тым, што гэта спроба ўлады ліквідаваць апанента, хутчэй упэўненыя тыя, хто ўважліва сочыць за справай, выступае супраць дзейнасці прэзідэнта і ставіцца да больш маладых груп расейцаў.

Паводле meduza.io