Лявада-цэнтр: палова рускіх не ведае пра танкі ў Празе ў 1968-м

Амаль 50 працэнтаў расіян нічога не ведаюць пра ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславакію, які паклаў канец рэформам Пражскай вясны. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзеныя недзяржаўным даследчым "Лявада-цэнтрам" напярэдадні 50-годдзя акупацыі Чэхаславакіі войскамі Варшаўскай дамовы — 21 жніўня 1968 года.

Прага 50 гадоў таму. Савецкі салдат і чэшскі юнак. "Падвойны партрэт". Фота: Пол Голдсміт, 21 жніўня 1968

Прага 50 гадоў таму. Савецкі салдат і чэшскі юнак. "Падвойны партрэт". Фота: Пол Голдсміт, 21 жніўня 1968

Вытрымкі з даследавання апублікавала ў нядзелю, 19 жніўня, брытанская газета “The Guardian”.

У поўным аб'ёме статыстычныя дадзеныя будуць апублікаваныя сёння, 20 жніўня, паведаміў выданню дырэктар цэнтра, сацыёлаг Леў Гудкоў. Вынікі апытання, на яго думку, сведчаць аб вяртанні Расіі да прапаганды ў духу эпохі Брэжнева, да "стэрэатыпаў савецкага перыяду".

Звыш траціны ўдзельнікаў апытання (36 працэнтаў) выказалі меркаванне, што ўварванне было абгрунтаваным, а Савецкі Саюз зусім правільна ці з вялікай доляй верагоднасці дзейнічаў правільна пры адпраўкі войскаў у ЧССР.

Яшчэ 45 працэнтаў не змаглі вызначыцца з ацэнкай падзеяў — у параўнанні з 2003 годам гэты паказчык вырас на 11 працэнтаў.

Больш чым адна пятая ад агульнага ліку рэспандэнтаў (21 працэнт) усклалі адказнасць за тое, што адбылося, на заходнія краіны, заявіўшы аб іх "падрыўных дзеяннях", накіраваных на расколванне сацыялістычнага блока дзяржаў.

Яшчэ каля 23 працэнтаў палічылі, што мела месца "спроба перавароту", здзейсненая антысавецкі настроенымі палітыкамі ў Чэхаславакіі і якая ў выніку прывяла да ўводу войскаў.

Яшчэ каля 18 працэнтаў расія упэўненыя, што адбылося "паўстанне супраць рэжыму, усталяванага Савецкім Саюзам". У 2008 годзе аналагічны адказ даў 31 працэнт рэспандэнтаў.

Паводле Рускай службы «Радыё Свабода»