Рэальны заробак расейцаў рэзка ўпаў. Як змяніліся палучкі беларусаў

Рэальныя заробкі расейцаў у ліпені 2018 года рэзка ўпалі ў параўнанні з папярэднім месяцам. Пра гэта сведчаць дадзеныя Расстата. Мяркуючы па выніках маніторынгу, падзенне склала 7,3%. 

dengi_rubli_monety_finansy5.jpg

Нагадаем, раней эксперты Інстытута сацыяльнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Расіі паведамлялі, што рэальныя заробкі ў Беларусі перавысілі паказчыкі аплаты працы ў Расіі. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, як адрозніваюцца рэальныя заробкі беларусаў і расіян.
Рэальным заробкам называюць колькасць дабротаў, якія чалавек можа атрымаць за грошы, налiчаныя працадаўцам ў якасці аплаты працы. Яго паказчык за ліпень 2018 года вырас на 8 адсоткаў у параўнанні з ліпенем 2017-га. Адначасова з гэтым заробак страціў 7,3 адсоткі ў параўнанні з папярэднім месяцам, паведамляе lenta.ru.
У справаздачы Расстата была паказаная сума сярэднямесячнай намінальнай зарплаты, якая дасягнула 42 640 рублёў (1305 рублёў) павялічыўшыся на 10 адсоткаў у параўнанні з 2017 годам. У ведамстве таксама агучылі памер рэальных даходаў на аднаго чалавека — у ліпені яны склалі 32303 рублі (амаль 990 беларускіх рублёў).
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы — гэта сума даходаў чалавека за вылікам ўсіх абавязковых плацяжоў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн. Па выніках ліпеня яны ўзраслі на 2 працэнты ў параўнанні з мінулым годам.
У жніўні Расстат канстатаваў рост сярэднямесячнай зарплаты ў расейцаў. Па выніках першай паловы 2018 года, паказнік вырас да 42,5 тысяч рублёў (1300 рублёў) што на 11 адсоткаў больш, чым годам раней.
У Беларусі па-ранейшаму рэальныя заробкі растуць прыкметна хутчэй, чым прадукцыйнасць працы. Улады ўзяліся за гэтае пытанне і маюць намер вырашыць яго да канца года.
У Беларусі яшчэ не агучылі дадзеныя па заробках за ліпень. У чэрвені сярэднія заробкі выраслі да 954 рублёў. Пры гэтым рэальныя — на 11,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. За першае паўгоддзе рэальныя зарплаты павялічыліся на 13%.
Паводле звестак Белстата, у першым паўгоддзі 2018 га сярэдні заробак у цэлым па краіне склаў 910.5 рублёў. Больш за ўсё атрымлівалі мінчане — 1 275,8 рубля, а менш за ўсё — жыхары Магілёўскай вобласці (765 рублёў). Для параўнання: у Брэсцкай вобласці сярэднія заробкі склалі 780,8 рубля, у Віцебскай — 773,5 рублі, у Гомельскай — 820,1 рубля, Гродзенскай — 780,6 рубля, Мінскай — 907,2 рубля.
У гэтым годзе сярэднія заробкі беларусаў, па прагнозах, павінны скласці 938 рублёў, у тым ліку ў снежні — 1070 рублёў. Плануецца, што сярэднія зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый у гэтым годзе будуць на ўзроўні 742 рублёў, паведамілі FINANCE.TUT.BY ва ўпраўленні эканомікі сацыяльнай сферы Мінэканомікі.

Паводле finance.tut.by