Мігранты ядуць катоў і сабак? Дасье ў карыкатурах
Словы Трампа пра мігрантаў, якія паядаюць хатніх котак і сабак, выклікалі каскад карыкатур, фотажаб і мэмаў.
Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША Дональда Трампа і Камалы Харыс не стаў сенсацыйнай падзеяй. Між тым, некаторыя заявы апанентаў усё ж паслужылі ежай для грамадскага абмеркавання. Напрыклад, словы Трампа аб тым, што ў горадзе Спрінгфілд¸што ў штаце Агаё, нелегальныя мігранты з Гаіці выкрадаюць і ядуць хатніх гадаванцаў. Заява ўзрушыла мільёны карыстачоў. Адразу ж пайшлі каментары ў выглядзе мэмаў і карыкатур. Так на гэтым малюнку перапалоханы кот падобны на Трампа кажа: «я не збіраюся зноў дэбатаваць з Камалай… Яна з'есць мяне жыўцом»
Узнікае пытанне: як узнікла тэма наконт таго, што гаіцянскія мігранты ядуць хатніх гадаванцаў? Высвятлілася, што 9 верасня выданне Springfield News-Sun апублікавала нататку, у якой згадваецца пра дзяўчыну, якая страціла ката. А праз некалькі дзён убачыла як той вясць на галіне ў двары дома суседа-мігранта. Шакавальны пост набраў тысячы праглядаў і хутка распаўсюдзіўся па амерыканскім сегменце ў сацсетках. Некаторыя нават жартуюць, што за паведамленнем стаяць батафермы Пуціна, якому выгадна дэзінтэграцыя амерыканцаў у тым ліку па расавым пытанні. Тэматычная фотажаба, на якой расейцы пашыраюць хлусню ад імя жыхароў або іх родных з Спрынгфіда.
Так ці інакш медыя блізкія да дэмпартыі ахвотна кінуліся эксплуатаваць тэму з катамі і сабакамі. На гэтым малюнку ўсё — Каміла Харыс | Статуя свабоды, Феміда смяюцца над заявай лідэра рэспубліканцаў
Дайшло да таго, што Трама абвінавацілі ў тым, што ён у прынцыпе ненавідзіць братоў малодшых. «Ён ( Трамп) ненавідзіць катоў і сабак», — кажа на гэтым малюнку сабака кату. «Ён ненавідзіць катоў і сабак? Што ж гэта за пачвара?» — адказвае кот.
Зрэшты, неўзабаве рэспубліканцы перайшлі ў контратаку. Сацыяльныя сеткі прыхільнікаў Трампа публікуюць мемы аб сабаках і котках, якія ратуюцца ад мігрантаў у Агаё і галасуюць за кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа. «Гаіцяне з'елі маю маму. Не ешце мяне. Галасуйце за Трамп» — заклікаюць котачкі ў роліках на Youtube і Tik-tok.
Цяпер пра сам горад Спрынгфілд. Насельніцтва Спрынгфілда складае каля 60 тыс. чалавек. Да 2024 года ў горад прыбылі прыкладна 20 тыс. мігрантаў з-за крызісу ў Гаіці. Прыток бежанцаў справакаваў рост антымігранцкіх настрояў. Аднак ёсць яшчэ адзін аспект. Менавіта ў горадзе пад назвай Спрынгфілд адбываюцца падзеі ў знакамітай мультсагі пра сямейку Сімпсанаў. Нядзіўна, што ў сетцы з'явіліся іранічныя карцінкі пра тое, як Сімпсаны рэагуюць на актуальны скандал. «Нам прыйдзецца з'есці сабаку» — кажа жонка Гомера Сімпсана.
Вось так коткі і сабакі сталі фігурантамі прэзідэнцкай гонкі ў Штатах. І думаецца, гэтыя выбары прынясуць нам яшчэ шмат іншых сюрпрызаў. To be continued