На думку Міхніка, ПіС можа пачаць страляць у палякаў

Калі будзе Майдан, «Права і Справядлівасць» пачне страляць у палякаў. Так лічыць былы дысідэнт і дзеяч польскай апазіцыі 1968–1989 гадоў, рэдактар «Gazeta Wyborcza».

www.pixabay.com

www.pixabay.com



Партал «niezależna.pl» прыводзіць фрагменты інтэрв'ю галоўнага рэдактара выдання «Gazeta Wyborcza» Адама Міхніка львоўскай газеце «Высокі замак».
"Тое, што цяпер робіць ПіС, — гэта вяртанне Польскай Народнай Рэспублікі. Яны навучыліся гэтаму ў ПНР. Мяркуюць, што калі ў партыі ёсць улада, то ніхто не мае права гэтай улады абмяжоўваць. У гэтым сэнсе яны вельмі савецкія", — кажа Міхнік.
"Еўрапейскі саюз патрабуе шанаваць прынцыпы дэмакратыі. А польская ўлада хацела б браць грошы з ЕС, і рабіць тое, што хоча. Гэта расійская канцэпцыя суверэннай дэмакратыі, аўтарам якой з'яўляецца Пуцін. Яны кажуць «Польшча ўстае з кален». Гэта цытата слоў Пуціна. Улада ПіС — гэта пуцінізм па-польску. Пуцін таксама не адразу закручваў гайкі, гэта быў доўгі працэс, гадамі ішоў малымі крокамі. У ПіС стабільная падтрымка на ўзроўні каля 30%, яна не расце. Але расце колькасць праціўнікаў. Невядома, як далёка яны пойдуць. Аднак, калі ўлада карыстаецца брутальнай і абсурднай палітыкай, то можа скончыцца Майданам. Я б гэтага не выключаў, — адзначае Міхнік. — Ва Украіне таксама ніхто не прадбачваў Майдану. Калі б у Польшчы быў Майдан, то, на маю думку, улады скарыстаюцца сілавым варыянтам, будуць страляць", — пужае замежных журналістаў кіраўнік "Gazeta Wyborcza".
Ці тое, што «Выборчая» страціла багатыя кантракты на рэклямы з органаў дзяржаўнай адміністрацыі пасля змены ўладаў, было на столькі балючым, каб казаць такія глупствы? — коратка каментуе партал «niezależna.pl».

www.radyjo.net