Расія. У Волагдзе дэмантавалі помнік Конраду
У Волагдзе знеслі помнік Юзафу Конраду Кажанёўскаму, больш вядомаму ў свеце як Джозэф Конрад (Joseph Conrad). Мясцовы палякі абураныя. У сваю чаргу гарадскія ўлады тлумачаць, што помнік перашкаджаў у правядзенні рамонтных прац.
Юзэф Конрад Кажанёўскі правёў у Волагдзе два гады, але, як ён неаднаразова падкрэсліваў, з гэтага часу пачалося ягонае падарожжа.
Пісменьнік апынуўся ў гарадку ў 1862 годзе разам са сваімі бацькамі, якія былі сасланыя ўглыб Расіі.
Праз шмат гадоў пасля смерці сусветна вядомага пісьменніка палякі, якія жывуць у Волагдзе, вырашылі ўшанаваць памяць аб ім. У красавіку 2013 года ў месцы, дзе ў XIX стагоддзі стаяў дом, у якім жылі Кажанёўскія, была ўсталяваная памятная дошка. Дошку фінансавала польскае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны
Цяпер, то бок праз тры гады, помнік пісьменніку знік. У адміністрацыі губернатара тлумачаць, што ён быў зняты, паколькі перашкаджаў у правядзенні рамонтных прац водна-каналізацыйнай сеткі.
Аднак, паводле мясцовых палякаў, ужо раней прадстаўнікі ўладаў пераконвалі, што ў Волагдзе ніхто не ведае пра Юзэфа Конрада Кажанёўскага, а некаторыя жыхары нават патрабавалі дэмантаваць помнік.
Гэта не першы падобны выпадак у гэтай частцы Расіі. Некалькі тыдняў таму ў Ерцаве Архангельскай вобласці невядомыя пашкодзілі дошку ў памяць аб зняволенні ў мясцовым ГУЛАГу іншага выдатнага польскага пісьменніка Густава Герлінга-Грудзіньскага (Gustaw Herling-Grudziński).
www.radyjo.net