Польшча памятае сваіх герояў

Памятны медаль «Абаронцы Радзімы 1939–1945» быў пасмяротна ўручаны Леаніду Радзішэўскаму ў Пасольстве Польшчы ў Мінску, яго атрымалі дочкі героя.

radziszewski4.jpg


У Пасольстве Польшчы ў Мінску прайшла цырымонія ўрачыстага ўручэння медаля “Абаронцы Радзімы 1939–1945” пасмяротна Леаніду Радзішэўскаму. Гэта салдат Войска Польскага, які прымаў удзел у Вераснёўскай кампаніі 1939 года.
Ян Срока, прадстаўнік Упраўлення па справах камбатантаў і рэпрэсіраваных асоб, падкрэсліў, што медаль уручаецца за выдатныя заслугі ў барацьбе за незалежнасць Рэспублікі Польшча. “Польшча стараецца памятаць пра ўсіх людзей, якія змагаліся за яе незалежнасць і свабоду”, — сказаў Ян Срока.
Уручаны пасмяротна медаль атрымалі дочкі Леаніда Радзішэўскага Алена і Яўгенія, якія расказалі пра бацьку — у даваенны час студэнта-фізіка ва Універсітэце імя Стэфана Баторыя ў Вільні, які пасля баёў падчас Вераснёўскай кампаніі трапіў у нямецкі палон. Ён тройчы спрабаваў уцячы, але кожны раз яго лавілі.
Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік падзякаваў дочкам за падтрыманне памяці пра бацьку. “Польшча памятае сваіх герояў. Яна ўдзячна ім за самаахвярнасць і верную службу”, — сказаў дыпламат.
Паводле Пасольства Польшчы ў Мінску