На літоўскім палігоне Руднінкай, дзе месціцца лагер для мігрантаў, выбухнулі новыя пратэсты
Паліцыі давялося ўжываць спецсродкі.

Некалькі дзясяткаў мужчын выказваюць абурэнне ўмовамі пражывання. Усяго на тэрыторыі лагера размешчаныя сотні мігрантаў.
МУС Літвы паведаміла, што мігранты ўзбунтаваліся з-за змоклых намётаў. Мігранты выказалі незадаволенасць у сувязі з умовамі жыцця ў лагеры. Жыхары лагера патрабуюць, каб іх выпусцілі.
Літоўская паліцыя ўжыла слезацечны газ і шлангі з вадою, каб заспакоіць мужчын.