Справа пайшла? Памежнікі Літвы выправадзілі ў Беларусь некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў
Літоўскія памежнікі не прапусцілі праз мяжу і выправадзілі назад у Беларусь некалькі груп нелегальных мігрантаў.

Фота reuters
«У Свянцянскім, Шальчынінкскім і Ігналінскім раёнах былі затрыманыя пры спробе перайсці мяжу і дэпартаваныя ў Беларусь некалькі дзесяткаў чалавек», — перадае ТАСС словы намесніка міністра ўнутраных спраў Арнольдаса Абрамавічуса.
Як паведамлялася раней, напярэдадні літоўскія памежнікі атрымалі дазвол на
вяртанне нелегальных мігрантаў назад у Беларусь. Такое рашэнне літоўскія ўлады
прынялі на фоне беспрэдэнтнай нелегальнай міграцыі з боку Беларусі. Афіцыйная
Вільня вінаваціць беларускія ўлады ў арганізацыі нелегальнай міграцыі і называе
яе актам гібрыднай агрэсіі. З ацэнкамі Літвы пагаджаецца і афіцыйны Брусель.
Ад пачатку года
на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя 4026 нелегальных мігрантаў. Гэта амаль у 50 разоў больш, чым за
ўвесь 2020-ы, нагадвае «Еўрарадыё».
Тым часам еўрапейскае агенцтва «Frontex» выклала відэа, дзе, яксцвярджаецца, мігрантаў суправаджаюць да літоўскай мяжы беларускія памежнікі, паведамляе «Свабода».