На Банкавай заявілі, што Пуцін не пагражаў Парашэнку
Дэпутат ад Блока Парашэнкі, былы кіраўнік інфармацыйнай службы АП Ірына Фрыз заяўляе, што амбасадар Расіі Міхаіл Зурабаў не прысутнічаў падчас размовы прэзідэнтаў Украіны і Расіі, ніякіх пагроз не гучала.

Пра гэта Фрыз напісала ў сваім Facebook.
«Афіцыйна. Учора амбасадар РФ Зурабаў не прысутнічаў падчас тэлефоннай размовы
Прэзідэнта Украіны з Пуціным. Такім чынам інфармацыя пра гэта, што пайшла ў СМІ, настолькі ж недакладная як і тое, што ў адрас суверэннай дзяржавы гучалі хоць нейкія пагрозы», — адзначыла Фрыз.
«Працуючы больш за 10 гадоў з Пятром Парашэнкам, магу толькі пацвердзіць, што
ён ніколі нікому б і не дазволіў у размове з сабой агрэсіўны і неканструктыўны тон і г.д.», — дадала яна.
pravda.com.ua